BE RU EN

З Гарадзенскага ўніверсітэта звольнілі гісторыка Генадзя Семянчука

  • 17.12.2014, 15:47

У ВНУ працягваецца зачыстка супрацоўнікаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Пра гэта charter97.org паведаміў гарадзенскі журналіст Павал Мажэйка.

«З Гарадзенскага ўніверсітэта выгналі яшчэ аднаго выдатнага гісторыка - археолага Генадзя Семянчука. Ідзе зачыстка людзей з выразнай грамадзянскай пазіцыяй», - сказаў ён.

Нагадаем, на днях стала вядома аб тым, што з Гарадзенскага ўніверсітэта выганяюць гісторыка Святлану Куль-Сяльверставу. Ёй не працягнулі кантракт, спаслаўшыся на абсурдную прычыну. Раней пад звальненне патрапілі многія іншыя выкладчыкі ВНУ, сярод якіх Ірына Соркіна, Вячаслаў Швед, Андрэй Чарнякевіч, Ігар Кузьмініч і Вольга Сабалеўская.

Апошнія навіны