BE RU EN

Анатоль Капскі: Я не атрымліваю задавальнення ад футбола

  • 17.12.2014, 15:21

Кіраўнік барысаўскага БАТЭ пракаментаваў чуткі аб сваім сыходзе з пасады.

На думку Анатоля Капскага, футбольны клуб цяпер павінен разабрацца шмат у чым, піша «Трыбуна».

«Я не атрымліваю задавальнення ад футбола. Цяпер сыходзім у адпачынак, а там паглядзім. Я ўсё роўна не збіраўся нікуды сыходзіць з каманды. Я хачу выконваць сваю працу, але не хачу быць публічным чалавекам. Я хачу жыць закрытым жыццём, але ў той жа час любіць футбол і дапамагаць яму», - заявіў Анатоль Капскі.

Нагадаем, што яшчэ ў жніўні кіраўнік БАТЭ казаў, што гэта апошні сезон, калі ён ачольвае клуб.

Апошнія навіны