BE RU EN

Ісламісты захапілі ў Сірыі дзве вайсковыя базы

  • 17.12.2014, 10:21

Загінула блізу 200 чалавек.

Акрамя таго, мяркуецца, баевікі захапілі ў палон больш за сто сірыйскіх жаўнераў, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле паведамлення групы назіральнікаў правоў чалавека ў Сірыі, якая базуецца ў Вялікабрытаніі, у двухдзённых баях за базу «Вадзі-Дэйф» загінулі 100 сірыйскіх жаўнераў і 80 баявікоў. «Вадзі-Дэйф» і яшчэ адну вайсковую базу, «Хамід» 15 снежня захапілі прадстаўнікі звязанай з «Аль-Каідай» групы «Фронт Ан-Нусра» і прадстаўнікі іншых груповак ісламістаў. Баевікі два гады трымалі базу «Вадзі-Дэйф» у аблозе праз яе стратэгічнае значэнне: база размешчаная ўздоўж трасы, якая ідзе з Дамаска ў Алепа.

Сірыйская маніторынгавая група, якая атрымлівае інфармацыю ад шырокай сеткі мясцовых медыкаў і актывістаў, паведамляе, што баявікі арганізацыі «Фронт Ан-Нусра» таксама захапілі ў палон не менш за 120 сірыйскіх жаўнераў.

Апошнія навіны