BE RU EN

Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць пяці расейскіх банкаў

  • 17.12.2014, 7:59

Пастанова абцяжарыць угоды экспарту нафты і ударыць па укладчыкам з РФ.

Уключаным у «чорны спіс» пяці расейскім банкам цяпер трэба атрымліваць спецыяльны дазвол, каб карыстацца доўгатэрміновымі фінансавымі інструментамі ў Швейцарыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Як піша агенцтва Reuters, спасылаючыся на звесткі швейцарскіх уладаў, праз іх краіну праводзіцца блізу 75 адсоткаў угод экспарту расейскай сырой нафты, а ў банках Швейцарыі паводле стану на 2012-ы год знаходзілася больш за 15 мільярдаў даляраў расейскіх укладчыкаў.

Нагадаем, у сакавіку Швейцарыя не далучылася да санкцый Еўразвязу, уведзеных у сувязі з украінскім крызісам, але і не парушала іх. Учора стала вядома, што краіна ўвяла абмежавальныя меры супраць тэрарыстаў ДНР і ЛНР і пяці прадпрыемстваў баявікоў.

Апошнія навіны