BE RU EN

Google назваў самыя папулярныя запыты ў 2014 годзе

  • 16.12.2014, 16:08

Кампанія Google выпусціла свой штогадовы спіс найбольш папулярных пошукавых запытаў за адыходзячы год.

Гэты дакумент, як правіла, даволі дакладна адлюстроўвае адчуванні і думкі аўдыторыі, паколькі тэхналогіі кампаніі дазваляюць апрацоўваць прыкладна два з кожных трох пошукавых запытаў у інтэрнэце, піша БелТА.

У топ-10 глабальнага рэйтынгу ўвайшлі:

Robin Williams

World Cup

Ebola

Malaysia Airlines

ALS Ice Bucket Challenge

Flappy Bird

Conchita Wurst

ISIS

Frozen

Sochi Olympics

Сярод самых папулярных запытаў у ЗША былі таксама Робін Уільямс, які скончыў жыццё самагубствам праз дэпрэсію, чэмпіянат свету ў футболе, Эбола, акцыя, звязаная з абліваннем ледзяной вадой - Ice Bucket Challenge, трагедыя ў Фергюсане і навіны з Украіны.

Расейцы часцей за ўсё шукалі ў Google інфармацыю пра Алімпіяду ў Сочы, стан здароўя спявачкі Жанны Фрыске, пераможцы Еўрабачання барадатай Канчыты Вурст, а таксама крымскія навіны і весткі з Украіны.

Жыхароў Вялікай Брытаніі часцей за ўсё цікавілі чэмпіянат свету ў Бразіліі, ліхаманка Эбола і iPhone 6. На чацвёртым месцы па папулярнасці сярод запытаў брытанцаў - укус Луіса Суарэса, а на пятым - рэферэндум аб незалежнасці ў Шатландыі.

Таксама жыхары туманнага Альбіёна часта пыталіся Google аб асваенні новых навыкаў. Самыя папулярныя запыты - «як намаляваць», «як пацалаваць» і «як звязаць кручком».

Апошнія навіны