BE RU EN

Кошт нафты маркі Brent абрынуўся ніжэй за $59

  • 16.12.2014, 15:46

Кошт нафты маркі Brent абрынуўся ніжэй за $59 упершыню з траўня 2009 года.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў Лонданскай біржы, піша gazeta.ru.

Агенцтва Bloomberg мяркуе, што новаму зніжэнню паспрыялі чуткі пра тое, што амерыканскія вытворцы яшчэ больш павялічаць нафтаздабычу ў барацьбе з АПЕК за месца на рынку.

Кошты нафты працягваюць падзенне з пятніцы, 12 снежня, калі Міжнароднае энэргетычнае агенцтва (МЭА) знізіла прагноз попыту на вуглевадароды ў 2015 годзе.

Апошнія навіны