BE RU EN

Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць тэрарыстаў ДНР і ЛНР

  • 16.12.2014, 15:03

Федэральная рада Швейцарыі пашырыла санкцыйны спіс, унёсшы ў яго яшчэ 13 чальцоў тэрарыстычных арганізацый і таксама 5 прадпрыемстваў баевікоў.

Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства, піша "Лiга.нет".

У санкцыйны спіс унесены Сяргей Казьякоў, Алег Якімаў, Ларыса Айрапецян, Юрый Сіваконенка, Аляксандр Кофман, Равіль Халікаў, Дзмітрый Сямёнаў, Алег Бугроў, Леся Лапцева, Яўген Міхайлаў, Ігар Касцёнак, Яўген Арлоў, Уладзіслаў Дэйнэга.

Таксама пад санкцыі трапілі арганізацыі «Данецкая рэспубліка», «Мір Луганшчыне», «Свабодны Данбас», «Народны саюз» і «Луганскі эканамічны саюз».

Апошнія навіны