BE RU EN

П'яны мянчук сагнаў «Опель» дзеля запчастак

  • 16.12.2014, 14:11

Нарадам аддзела ДАІ Заводскага РУУС сталіцы на вуліцы Сяліцкага затрыманы 25-гадовы раней судзімы мянчук, які скраў аўтамабіль.

Паводле інфармацыі Заводскага РУУС, незадоўга да гэтага інспектарам паступіла інфармацыя, што невядомы, як мяркуецца, у стане алкагольнага ап'янення, рухаецца па раёне на аўтамабілі «Опель Кадэт», паведамляюць «Менск-Навіны».

Падчас разбору высветлілася, што мужчына каля паўгадзіны таму сагнаў «Опель». Затрыманы планаваў разабраць легкавік на запчасткі, а пасля прадаць іх. У крыві зламысніка выяўлена 2,4 праміле алкаголю.

Дзеянням затрыманага даецца прававая ацэнка.

Апошнія навіны