BE RU EN

Станіслаў Бялкоўскі: Пуцін не выключае палацавага перавароту

  • 16.12.2014, 14:01

Расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі мяркуе, што Уладзіміра Пуціна могуць зняць з пасады.

Пра гэта ён заявіў у каментары "Обозревателю".

"Такое ў Расеі бывала і раней. Але не думаю, што там ёсць нейкі сцэнар. Ёсць перадумовы, бо Уладзімір Уладзіміравіч прывёў да таго, што выявіліся разбуранымі цэлыя жыццёвыя стратэгіі", - сказаў Станіслаў Бялкоўскі.

Многія буйныя расейскія чыноўнікі, якія заклікаюць да кансалідацыі народа і якія працягваюць весці да самаізаляцыі Расеі і канфрантацыі Захаду, на самай справе, са слоў палітолага, перажываюць за магчымасць атрымання для сваіх дзяцей адукацыі за мяжой, за сваю маёмасць на Захадзе і іншыя моманты.

У той жа час, хто наважыцца на такі крок, стане вядома ўжо пасля перавароту.

"Калі чалавек будзе хадзіць з плакатам: "Я рыхтую дзяржаўны пераварот", то ён адразу ж хадзіць перастане. Уладзімір Уладзіміравіч, наколькі можна меркаваць з яго дзеянняў апошнім часам - ратацыя кадраў, узмацненне службы бяспекі, - думаю, такую магчымасць таксама не выключае", - падкрэсліў экспэрт.

Раней расейскі палітолаг Лілія Шаўцова заявіла ў эфіры "Радыё Свабода" пра тое, што праз тое, што Уладзімір Пуцін вядзе краіну да поўнай ізаляцыі, яго паспрабуюць зняць з пасады.

Апошнія навіны