BE RU EN

Кошт нафты Brent упаў да пяцігадовага мінімуму

  • 16.12.2014, 11:11

Кошт нафты маркі Brent упаў ніжэй за $60 упершыню з ліпеня 2009 года.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў Лонданскай біржы, піша «Газета.Ru».

На 10.48 паводле Менску нафта маркі Brent патаннела на 2,17%, да $59,92 за барэль. Кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI апускаўся на 1%, да $55,35 за барэль.

Эксперты тлумачаць падзенне сусветных коштаў на нафту асцярогамі інвестараў, што вытворцы сланцавай нафты ў ЗША павялічаць нафтаздабычу.

Апошнія навіны