BE RU EN

Дыетолагі назвалі самы карысны прадукт для тых, хто худнее

  • 16.12.2014, 11:08

Існуе дастаткова просты спосаб схуднець не выконваючы розныя жорсткія дыеты.

Проста пабольш налягаць на агуркі.

Медыцынскі партал Медыцынскія Навіны Сёння піша, што гэта ідэальнае развязанне для барацьбы з вагой. У іх на 119 грамаў утрымліваецца 115 грамаў вады, 16 калорый, 0,8 грамаў бялку, 0,2 грама тлушчу і 2,9 грама цукру. Гэта значыць, самы мінімум як калорый і тлушчу, так і халестэрыну з соллю.

Але галоўнае - тартранавая кіслата, што маецца ў агурках, стрымлівае пераўтварэнне вугляводаў у тлушчы, піша medobzor.net.

Акрамя таго, вада, якая змяшчаецца ў агурках, - гэта прыродны адсарбент, штодзённае ўжыванне агуркоў спрыяе ачыстцы арганізма і выводзіць таксіны.

Аднак дыетолагі папярэджваюць, што ў залішніх колькасцях агуркі могуць нашкодзіць тым, каму варта абмяжоўваць вадкасць, напрыклад, пры захворваннях нырак або нутрачарапным ціску. Так як агурок на 95 адсоткаў складаецца з вады.

Апошнія навіны