BE RU EN

Уладзімір Журавель: Выхад у Лігу Еўропы - неацэнны досвед

  • 16.12.2014, 9:45

Галоўны трэнер менскага ФК «Дынама» падвёў вынікі сезона.

«Сезон неадназначны, - сказаў Уладзімір Журавель у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», піша football.by. - мы шмат зрабілі, але асноўнай мэты мы не дасягнулі. Я ўжо казаў, што галоўная мэта была - чэмпіёнства. На жаль, не атрымалася».

Галоўны трэнер «Дынама» не стаў каментаваць сваю будучыню ў сталічным клубе.

«Натуральна, пазітыву больш. Папрацаваць з такой камандай з вялікімі традыцыямі і імем. Выйсці ў Лігу Еўропы. Гэта неацэнны досвед. Пасля такога досведу неабходна зрабіць высновы.

Цікавы сезон. Кантракт завершыцца 15 снежня, а далей нічога сказаць не магу», - сказаў Уладзімір Журавель.

Апошнія навіны