BE RU EN

Стральба ў Пенсільваніі: забітыя шэсць чалавек

  • 16.12.2014, 9:20

Яшчэ тры чалавекі атрымалі раненні.

Шэсць чалавек сталі ахвярамі ўзброенага мужчыны, які адкрыў стральбу ў амерыканскім штаце Пенсільванія. Яшчэ тры чалавекі атрымалі раненні, паведамляе BBC.

Паводле звестак уладаў штата, стральбу, як мяркуецца, адкрыў 35-гадовы Брэдлі Уільям Стоўн, былы вайсковец. Паведамляецца, што ўсе ахвяры страляніны былі знаёмыя са Стоўнам.

Целы ахвяр былі знойдзены ў розных частках горада Філадэльфія.

Паліцыя папрасіла мясцовых жыхароў не выходзіць на вуліцу, пакуль доўжацца пошукі падазраванага.

Апошнія навіны