BE RU EN

«Беларускі шпіён» восем гадоў перадаваў палякам фальшывую інфармацыю

  • 15.12.2014, 21:11

Беларус пад выглядам супрацоўніцтва з польскай выведкай падманным чынам атрымаў 319 тысяч даляраў і 18 тысяч еўра.

Акруговы суд у Варшаве прызначыў грамадзяніну Беларусі Аляксандру Л. сем гадоў зняволення, піша gazeta.pl.

Акрамя таго, суд прызнаў яго вінаватым у тым, што прывёў выведку да «нявыгаднага распараджэння маёмасцю». Але ў супрацоўніцтве з чужой выведкай яго вінаватым не прызналі, паведамляе Еўрарадыё.

Паведамляецца, што польская выведка завербавала Аляксандра Л. у 1999 годзе. Да 2007 года ён пастаўляў ёй інфармацыю, якая выявілася ілжывай. Так, ён паведамляў аб меркаваных агентах Беларусі ў найважнейшых інстытутах польскай дзяржавы. Даў фальшывы спіс афіцэраў КДБ і сакрэтныя дакументы Беларусі. На самай справе, як выявілася, беларус даваў інфармацыю з адкрытых крыніц, ды яшчэ і з савецкіх часоў. Ён проста фальсіфікаваў інфармацыю.

Пракуратура збіраецца падаваць апеляцыю на прысуд - абвінавачванне патрабуе для фальшывага «шпіёна» восем гадоў турмы.

Апошнія навіны