BE RU EN

Беларусь займае апошняе месца ў рэйтынгу свабоды мас-мэдыя

  • 15.12.2014, 20:42

Беларусь заняла апошняе месца ва ўзроўні свабоды мас-мэдыя сярод краін Усходняга партнёрства.

Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на праект EaP Media Freedom Watch.

Паводле вынікаў ліпеня-кастрычніка 2014 года Грузія застаецца лідарам у Індэксе свабоды мас-мэдыя Усходняга партнёрства. На другім месцы Малдова, за ёй ідуць Украіна і Арменія. Азербайджан і Беларусь замыкаюць «турнірную табліцу».

Індэкс выводзіцца шляхам падсумоўвання атрыманых краінамі-ўдзельніцамі балаў у чатырох катэгорыях: «Палітыка», «Практыка», «Тэлерадыёвяшчанне», «Інтэрнэт і новыя медыя».

Беларусь заняла апошнія месцы ў катэгорыях «Палітыка» і «Тэлерадыёвяшчанне», абагнаўшы Азербайджан ў катэгорыях «Практыка» і «Інтэрнэт і новыя медыя».

Апошнія навіны