BE RU EN

Расея адхрысціліся ад Данбаса

  • 15.12.2014, 19:06

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква з'яўляецца "адзінай сілай, якая выступае за захаванне Данбаса ў складзе Украіны".

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю "Інтэрфаксу".

"Мы зараз адзіныя, хто гэтага дамагаецца, настойваючы на выкананні таго самага абавязацельства, пра якое я сказаў: правядзенне канстытуцыйнай рэформы з удзелам усіх рэгіёнаў і ўсіх палітычных сіл Украіны", - сказаў Сяргей Лаўроў, адказваючы на пытанне, ці вядзе Масква лінію на ўрэгуляванне праблемы Данбаса пры ягоным захаванні ў складзе Украіны.

У той жа час ён адзначыў, што неабходна стварыць для ўсходу Украіны "магчымасць фінансава забяспечваць свае патрэбы за кошт дамоўленасці з цэнтрам у падатковых пытанняў, каб яны маглі карыстацца сваёй мовай, каб яны маглі святкаваць свае памятныя даты, а не тыя, што навязаныя адной часткай краіны".

Як паведамлялася раней, пратэстныя сепаратысцкія акцыі ў Данбасе пачаліся ў сакавіку пасля анексіі Крыма Расеяй і пры падтрымцы мясцовых уладаў. Крамлёўскія марыянеткі, якія назвалі сябе "народнымі мэрамі і губернатарамі", абяцалі жыхарам, якія іх падтрымлівалі, што Данбас і поўдзень Украіны далучыцца да Расеі паводле сцэнару Крыма, што РФ будзе плаціць пенсіянерам больш высокія, чым ва Украіне, пенсіі і зарплаты. У выніку, развязаўшы ў Данбасе вайну, і захапіўшы з дапамогай сваіх марыянетак толькі частку рэгіёну, у Расею адправіліся грузы 200 расейскіх вайскоўцаў і наймітаў, эканоміка краіны стала падаць ад увядзення санкцый.

Палітолаг Дзмітрый Арэшкін лічыць, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін фактычна злівае праект "Наваросіі" - у РФ зараз няма сродкаў на вайну, піша "Обозреватель". Да такой жа думкі прыходзяць расейскія апазіцыянеры.

Апошнія навіны