BE RU EN

Крэмль засакрэціў месца запісу навагодняга звароту Пуціна

  • 15.12.2014, 16:32

Месца запісу навагодняга звароту прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна да суайчыннікаў застанецца таямніцай.

У Крамлі адмовіліся раскрываць, адкуль менавіта, улічваючы рамонт Спаскай вежы, кіраўнік дзяржавы мае намер звярнуцца да народа. Пра гэта паведамляе "Русская служба новостей" са спасылкай на заяву прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова.

- Мы ніколі гэта не анансуем і не распавядаем, - сказаў ён.

Рэстаўрацыя Спаскай вежы Крамля пачалася на гэтым тыдні і, як чакаецца, працягнецца да вясны 2015 года. Праз гэта фон, на якім з навагоднім зваротам выступіць Уладзімір Пуцін, прыйдзецца змяніць.

Апошнія навіны