BE RU EN

У Варшаве абмяркуюць пагрозу Расеі для краін Еўропы

  • 15.12.2014, 11:55

Палітыкі правядуць дыскусіі пра неабходнасць Еўразвязу ўзяць новы курс і пра новыя праблемы Украіны і ўсяго рэгіёну.

Дзесяты ўсходнееўрапейскі форум ПАУСІ «трансатлантычнай супольнасць супраць Еўразіі - новыя выклікі і магчымасці» праходзіць сёння ў польскай сталіцы.

У гэтым годзе Форум сфакусуецца на новых праблемах і задачах, якія ўзніклі ва ўсёй сістэме бяспекі краін Заходняй і Усходняй Еўропы, а таксама разгледзіць іх у глабальным кантэксце. Сённяшнія дэбаты будуць тычыцца развязання крызісу, які пачаўся з моманту анэксіі Крыма, а таксама вайны ва Усходняй Украіне.

Сярод спікераў - першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій, старшыня партыі «Польшча важней за ўсё» Павал Коваль, старшы кансультант юрыдычнага аддзела сакратарыята парламента Малдовы Крысціна Боагі, каардынатар праграмы грамадзянскай супольнасці ў фондзе Адкрытае грамадства - Грузія Вано Чхіквадзэ, грузінскі палітык і экс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Грузіі Гіга Бакерыя, амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца і іншыя.

Форум арганізаваны пад патранажам міністэрства замежных спраў Польшчы.

Апошнія навіны