BE RU EN

Усеагульная забастоўка паралізуе Бельгію

  • 15.12.2014, 10:34

У Бельгіі пачынаецца самая масавая забастоўка за апошнія гады.

Яна праводзіцца на прызыў прафсаюзаў, якія пратэстуюць супраць урадавай праграмы скарачэння бюджэтных расходаў, паведамляе BBC.

У краіне скасаваныя многія авіярэйсы. Чакаецца, што ў панядзелак не адкрыюцца многія прадпрыемствы і школы.

Прафсаюзы пратэстуюць супраць планаў новай правацэнтрысцкай кааліцыі скасаваць аўтаматычную інфляцыйную надбаўку да заробку і павысіць пенсійны ўзрост.

Апошнія навіны