BE RU EN

Маладыя беларусы напішуць ліст Папе Рымскаму

  • 15.12.2014, 9:57

Францыска падзякуюць за дабраславенне, перададзенае ім моладзі Беларусі.

Пра гэта паведамляе сайт Каталіцкай царквы ў нашай краіне.

З ініцыятывай напісаць ліст Папе Рымскаму Францыску ад імя моладзі Беларусі выступіў падчас начнога чування ў Менску, якое праходзіла ў ноч з 13 на 14 снежня, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх адзначыў, што гэты ліст стане падзякай беларускай моладзі за духоўны клопат Папы і перададзенае ім дабраславенне моладзі Беларусі.

Прывітанне і дабраславенне перадаў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Успамінаючы апошнюю сустрэчу з Папам Рымскім падчас аўдыенцыі 25 кастрычнік 2014, Апостальскі нунцый адзначыў: «Папа сказаў тады: перадайце маё дабраславенне моладзі Беларусі»

Апошнія навіны