BE RU EN

Дачка расейскага алігарха купіла выспу за €126 млн

  • 15.12.2014, 10:05

Крызіс змушае Грэцыю прадаваць свае тэрыторыі.

Так, цяпер на продаж выстаўленыя каля дваццаці грэцкіх выспаў. Іх можа набыць любы жадаючы. Прычым, паводле звестак СМІ, пакупнікі знаходзяцца хутка, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Адну з выспаў набыла 25-гадовая дачка расейскага мільярдэра Дзмітрыя Рыбалоўлева - Кацярына. Скорпіос, які некалі належаў грэцкаму суднаўладальніку Арыстоцелю Анасісам, абыйшоўся дзяўчыне ў 126 мільёнаў еўра.

Дарэчы, выданню вядома нават, хто цяпер будзе суседам Рыбалоўлевай. Так, выспу Оксіа, размешчаную непадалёк ад Скорпіоса, купіў былы эмір Катара шэйх Хамад бін Халіфа аль-Тані.

Адзначым, яшчэ быўшы студэнткай, Кацярына купіла самую дарагую кватэру ў Нью-Ёрку - 10-пакаёвыя апартаменты за 88 мільёнаў даляраў. Аднак экс-жонка расейскага мільярдэра Рыбалоўлева ўпэўненая, што ў рэчаіснасці уладальнікам нерухомасці з'яўляецца яе былы муж.

Апошнія навіны