BE RU EN

Маштабнае ДТЗ у ЗША: сутыкнуліся 11 аўтамабіляў

  • 14.12.2014, 20:08

У амерыканскім штаце Місісіпі на ажыўленай магістралі сутыкнуліся 11 аўтамабіляў - шэсць легкавых і пяць грузавых.

Буйное ДТЗ адбылося ў раёне горада Галфпорт. Шэсць легкавых і чатыры грузавых машыны спыніліся на трасе праз невялікую аварыю. Яшчэ адзін грузавік, кіроўца якога не паспеў своечасова затармазіць, пратараніў іх на поўнай хуткасці, піша ТАСС.

У выніку загінулі чацвёра, яшчэ чацвёра пацярпелі. Рух на аўтамагістралі быў перакрыты цягам 6 гадзін.

Фота: Associated Press

Апошнія навіны