BE RU EN

Audi прадэманстравала «самы хуткі хатчбэк»

  • 14.12.2014, 15:40

Кампанія Audi прадставіла хатчбэк RS3 Sportback новага пакалення.

Публічны дэбют навінкі адбудзецца на аўтасалоне ў Жэневе. У продаж аўтамабіль паступіць вясной 2015 года, паведамляе Autonews.

RS3 Sportback атрымаў перайначаны пярэдні бампер, іншую рашотку радыятара, вялікія паветразаборнікі, паменшаны дарожны прасвет і новы задні бампер з чорным глянцавым дыфузарам. Акрамя гэтага, аўтамабіль адрозніваецца двайной выхлапной сістэмай і 19-цалевымі лёгкасплаўнымі колавымі дыскамі.

Салон аўтамабіля аздоблены скурай Nappa. Хатчбэк атрымаў спартыўныя сядзенні, новае стырно і педалі з нержавеючай сталі.

Пад капотам аўтамабіля ўсталёўваецца 2,5-літровы бензінавы рухавік. Магутнасць матора складае 367 к. с. і 465 Нм крутоўнага моманту. Гэта самы магутны рухавік, які калі-небудзь ўсталёўваўся на серыйныя хатчбэкі. Сілавы агрэгат працуе сумесна з сяміступеньчатай каробкай перадач S Tronic і сістэмай поўнага прывада Quattro.

RS3 Sportback стаў самым хуткім хатчбэкам нямецкай маркі. Максімальная хуткасць навінкі - 250 кіламетраў у гадзіну. Да першай «сотні» аўтамабіль разганяецца за 4,3 секунды.

Апошнія навіны