BE RU EN

Cамалёт ВПС РФ ледзь не сутыкнуўся з авіялайнерам над Балтыйскім морам

  • 13.12.2014, 20:53

У небе над Балтыйскім морам адбылося небяспечнае збліжэнне расейскага вайсковага самалёта і пасажырскага лайнера.

Пра гэта паведаміла міністэрства абароны Швецыі, паведамляе BBC. Інцыдэнт адбыўся недзе ў поўдзень у пятніцу каля паўднёвага берага Швецыі непадалёк ад горада Мальмё, заявіў міністр абароны краіны Петэр Хультквіст.

Расейскі самалёт радыёэлектроннай разведкі ляцеў з выключанымі транспондэрамі, з прычыны чаго ён не быў бачны на радарах грамадзянскай авіяцыі. Яго заўважылі вайскова-паветраныя сілы як Швецыі, так і Даніі. Шведскія ВПС паднялі ў паветра некалькі знішчальнікаў і рэкамендавалі органам грамадзянскай авіяцыі змяніць курс пасажырскага самалёта.

"Гэта сур'ёзна, недапушчальна і папросту небяспечна", - заявіў Хультквіст.

Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся ў міжнароднай паветранай прасторы, і расейскі самалёт не парушыў мяжу Швецыі.

Раней Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі (EASA) пачало расследаванне серыі выпадкаў небяспечнага збліжэння ў паветры грамадзянскіх і вайсковых самалётаў.

Апошнія навіны