BE RU EN

Расклад руху цягнікоў зменіцца

  • 13.12.2014, 19:18

Рух цягнікоў рэгіянальных і гарадскіх ліній з 14 снежня часткова зменіцца.

Гэта адбудзецца ў сувязі з уводам з гэтага дня графіка руху цягнікоў на 2014/2015 года на тэрыторыі краін ЕЗ, піша «Інтэрфакс».

Змены тычацца раскладу руху цягнікоў на участках «Менск - Маладзечна", "Менск - Орша», «Менск - Баранавічы».

Таксама змяняецца расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа №6303 «Баранавічы - Берасце», №6304 «Берасце - Баранавічы», №6306 «Берасце - Баранавічы».

Інфармацыю аб змене раскладу руху цягнікоў можна атрымаць у бюро даведак вакзалаў, а таксама на станцыях і прыпыначных пунктах.

Апошнія навіны