BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя забараніла павышаць цэны на лекі

  • 13.12.2014, 18:18

Міністэрства аховы здароўя Беларусі даручыла прыняць вычарпальныя меры ў недапушчэнні росту коштаў на лекі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце ведамства.

"У мэтах выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўрада Рэспублікі Беларусь, з улікам прынятага ўказа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2014 №567 "Аб дадатковых мерах абароны праў спажыўцоў" Міністэрства аховы здароўя даручае прыняць вычарпальныя меры ў недапушчэнні росту адпускных і рознічных цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і іншыя спажывецкія тавары", - гаворыцца ў паведамленні.

У выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства аб фармацэўтычнай дзейнасцi, а таксама аб цэнаўтварэнні і завышэння коштаў, Міністэрствам аховы здароўя будуць прымацца самыя жорсткія меры, аж да закрыцця гандлёвых аб'ектаў.

Апошнія навіны