BE RU EN

На трасе Менск - Гародня сутыкнуліся чатыры аўтамабілі

  • 13.12.2014, 16:45

Аварыя з удзелам чатырох транспартных сродкаў адбылася на аўтадарозе Менск - Гародня вечарам 12 снежня.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася ў сёмай гадзіне вечара каля вёскі Старчаняты Іўеўскага раёна. Кіроўца трактара, у прычэпе якога знаходзіліся бярвёны, адчуўшы пах паленай гумы, спыніўся. Заглушыўшы рухавік і патушыўшы светлавыя прыборы, трактарыст выйшаў. Калі кіроўца транспартнага сродку стаў абыходзіць трактар, у прычэп урэзалася спадарожная «Міцубісі». Кіроўца машыны вылез і накіраваўся за знакам аварыйнага прыпынку. У гэты час у яе ўрэзаўся легкавы аўтамабіль «Аўдзі». Следам ехаў аўтафургон «Мерсэдэс», які таксама стаў удзельнікам аварыі.

Кіроўцу аўтафургона дэблакавалі ратавальнікі. Ён і кіроўца «Міцубісі» змешчаныя ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні.

Апошнія навіны