BE RU EN

Жаночая зборная Беларусі ў біятлоне заняла другое месца на этапе Кубка свету

  • 13.12.2014, 16:03

Сёння ў аўстрыйскім Хохфільцэне адбылася жаночая эстафета 4х6 км.

Зборная Беларусі адправілася на дыстанцыю пад пятым нумарам. Склад каманды па этапах выглядаў так: Надзея Скардзіна, Анастасія Дубарэзава, Надзея Пісарава, Дар'я Домрачава, піша «Прэсбол».

У выніку зборная Беларусі заняла другое месца. "Золата" ўзялі немкі.

Фотa: biathlon.by

Апошнія навіны