BE RU EN

Экс-камандуючы сіламі NATO ў Еўропе: Трэба ўзбройваць Украіну

  • 13.12.2014, 14:22

NATO павінна паставіць Украіне боепрыпасы, гаручае, аказаць дапамогу ў галіне лагістыкі.

Былы камандуючы войскамі NATO ў Еўропе амерыканскі адмірал Джэймс Стаўрыдзіс заявіў, што Паўночнаатлантычны альянс павінен накіраваць ва Украіну вайсковых дарадцаў і не абмяжоўвацца пастаўкамі Кіеву несмяротнага узбраення, піша ІТАР-ТАСС.

Ён адзначыў, што ўважае за недастатковыя пастаўкі Украіне несмяротнага вайсковага рыштунку, якія цяпер ажыццяўляюць краіны NATO. Пад несмяротнай вайсковай дапамогай разумеецца пастаўка рыштунку, які можа быць ужыты ў ваенных мэтах, але не можа быць выкарыстаны ў баі для знішчэння жывой сілы праціўніка. У гэтую катэгорыю ўваходзяць бронекамізэлькі, абсталяванне сувязі, транспартныя сродкі.

"Я думаю, што мы павінны даць значную вайсковую дапамогу ўкраінскім вайскоўцам, - заявіў Стаўрыдзіс. - Я не думаю, што мы павінны абмяжоўваць сябе несмяротнай дапамогай. Мы павінны даць боепрыпасы, гаручае, дапамогу ў галіне лагістыкі. Я думаю, што садзейнічанне ў сферы кібербяспекі будзе мець важнае значэнне, а таксама кансультацыі і патэнцыйна накіраванне дарадцаў".

Джэймс Стаўрыдзіс узначальваў адначасова Еўрапейскае камандаванне ВС ЗША і Аб'яднаныя ўзброеныя сілы NATO ў Еўропе ў 2009-2013 гадах.

Нагадаем, раней Сенат Кангрэса ЗША прыняў законапраект "Акт у падтрымку свабоды Украіны - 2014". Законапраект прадугледжвае прадстаўленне Украіне істотнай фінансавай дапамогі, смяротнага ўзбраення і вызначае Украіну асаблівым партнёрам ЗША па-за блокам NATO. Пазней Палата прадстаўнікоў змяніла законапраект, прыбраўшы адтуль статус Украіны як саюзніка ЗША па-за NATO, але захавала аб'ём вайсковай дапамогі ў $350 млн.

Апошнія навіны