BE RU EN

Крэатыў ад ДАІ: «смерць» з касой на вуліцах Магілёва

  • 12.12.2014, 20:24

Такім крэатыўным спосабам супрацоўнікі ДАІ спрабуюць прыцягнуць увагу да выканання правілаў дарожнага руху.

Са слоў інспектараў, манекен смерці з касой яны будуць размяшчаць на самых аварыйных участках дарог, паведамляе ТРК «Магілёў».

Надпіс на ёй нагадвае пра неабходнасць захавання хуткаснага рэжыму. Кіроўцы, якія праязджалі паблізу, звярталі на манекен увагу, пачалі фатаграфаваць.

Галоўнае, спадзяюцца інспектары, каб высновы зрабілі адпаведныя.

Апошнія навіны