BE RU EN

Прафзвязы Італіі праводзяць усеагульную забастоўку

  • 12.12.2014, 20:15

У Італіі праходзіць усеагульны страйк у знак пратэсту супраць рэфармавання рынку працы і ўвядзення мер жорсткай эканоміі.

Прафзвязы заклікалі баставаць работнікаў дзяржаўнага і прыватнага сектараў, уключаючы чыгуначнікаў, якім урад раней забараніў удзельнічаць у акцыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Запланаваныя больш за 50 дэманстрацый і маршаў па ўсёй Італіі - самыя масавыя пройдуць у Турыне і Рыме.

Паводле звестак прафзвязаў, у забастоўцы ўдзельнічаюць да 70 адсоткаў усіх працоўных і служачых краіны.

Абурэнне прафзвязаў выклікаў так званы «Акт аб працы», які палягчае працэдуры найму і звальнення работнікаў, павялічваючы пры гэтым выдаткі на беспрацоўных.

Урад Матэа Ренцы лічыць, што прыняцце гэтага закона аздаровіць рынак працы. Ягоныя апаненты з левага лагера і прафзвязы расцэньваюць закон як ушчамленне праў працоўных.

Апошнія навіны