BE RU EN

Намеснікам кіраўніка МУС Украіны стане грузінскі палітык

  • 12.12.2014, 18:12

Кіраўнік МУС Украіны хадайнічае аб падачы ўкраінскага грамадзянства Кацярыне Згуладзэ, якую ён плануе прызначыць сваім першым намеснікам.

Як піша Арсен Авакоў у «Фэйсбуку», прэзідэнт Пётр Парашэнка абяцаў падпісаць адпаведны ўказ ужо ў панядзелак.

У кастрычніку 2012 года Кацярына Згуладзэ стала першай у гісторыі Грузіі жанчынай, якая заняла пасаду кіраўніка МУС. Гэта адбылося пры прэзідэнце Міхаіле Саакашвілі, паведамляе «Радыё Свабода».

У новым урадзе Украіны ўжо тры замежныя спецыялісты: міністр фінансаў - амерыканка ўкраінскага паходжання Наталля Ярэська, кіраўнік Мінэканамразвіцця - прадстаўнік Літвы Айварас Абрамавічус, міністр аховы здароўя - былы кіраўнік аналагічнага ведамства Грузіі Аляксандар Квіташвілі.

10 снежня паведамлялася, што ўкраінскім бізнес-амбудсменам прызначаны былы чалец Еўракамісіі падаткаабкладання, мытнага саюза, аўдыту і барацьбы з махлярствам, экс-міністр фінансаў Літвы - Альгірдас Шэмета.

Фота: newsgeorgia.ru

Апошнія навіны