BE RU EN

Сумар раскрытыкаваў участковых: «Ваша праца - ведаць, хто, калі і колькі п'е, як закусвае»

  • 12.12.2014, 17:57

Традыцыйнае пасяджэнне ў Берасцейскім аблвыканкаме прайшло ў даволі цвёрдым ключы.

Кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар раскрытыкаваў працу ўчастковых ў асобных раёнах. Губернатар звярнуў увагу і на частыя выпадкі правапарушэнняў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення, піша «Вячэрні Брэст».

«Праца ўчастковых - ведаць людзей на давераным ім участку. Хто колькі п'е, калі п'е, як закусвае. У гэтай сферы ў вас ёсць недапрацоўкі», - заявіў Канстанцін Сумар.

Зрэшты, і самі міліцыянты разумелі, што прабелаў у іх працы хапае. У сваім асноўным дакладзе намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі - начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віктар Мельнікаў падрабязна спыніўся на ўсіх недапрацоўках участковых інспектараў, назваўшы канкрэтныя прозвішчы і выпадкі.

«У некаторых сітуацыях участковыя былі дасведчаныя ў той ці іншай праблеме, але не распачалі неабходных дзеянняў, хоць заканадаўства ім гэта дазваляла», - падкрэсліў Віктар Мельнікаў.

Апошнія навіны