BE RU EN

У цэнтры Менска патрабавалі спыніць Пуціна

  • 12.12.2014, 16:43

Адзіночны пікет супраць развязвання Расеяй вайны з Украінай прайшоў на Кастрычніцкай плошчы.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» лідар ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан.

«Сёння, а 15:00 у Менску, каля выхаду са станцыі метро «Купалаўская» актывіст «Альтэрнатывы» правёў адзіночны пікет супраць палітыкі Пуціна і распальвання 3 сусветнай вайны. А 15:12 ён быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП, якія аператыўна прыехалі ў мікрааўтобусе», - паведаміў ён.

Імя затрыманага актывіста - Аляксей Шубараў.

Апошнія навіны