BE RU EN

YouTube прэзентаваў генератар анімаваных GIF

  • 12.12.2014, 10:14

Відэахостынг пачаў тэставанне новага інструмента, які дае магчымасць генерыраваць анімаваныя файлы GIF, не звяртаючыся да іншым сэрвісаў.

Цяпер новаўвядзенне даступнае толькі на канале PBS Idea Channel: у меню «Падзяліцца» з'явіўся дадатковы пункт, дзе і можна выбраць невялікі адрэзак відэа для стварэння файла, піша onliner.by.

Файл захоўваецца на серверах YouTube. Як і ў выпадку з відэа, можна скапіяваць код ўстаўкі для выкарыстання карцінкі на іншым сайце. Таксама ў наладах даступны ўвод тэксту, які размяшчаецца уверсе і ўнізе анімаванага GIF. Новы інструмент, якога так не ставала многім карыстальнікам YouTube, паступова стане адкрыты ўсім.

Апошнія навіны