BE RU EN

Рух па праспекце Незалежнасці абмежаваны праз ДТЗ

  • 12.12.2014, 10:02

На сталічным праспекце Незалежнасці ў раёне станцыі метро «Барысаўскі тракт» адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам 5 аўтамабіляў.

ДТЗ здарылася прыкладна а 9:00. Паводле паведамленняў відавочцаў, цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС і хуткай дапамогі, піша onliner.by.

«Скрыжаванне Незалежнасці і МКАД. Сур'ёзнае ДТЗ з пацярпелымі. Хуткая, МНС, адно аўто з татальнымі пашкоджаннямі ў першым шэрагу ў напрамку выезду з горада, яшчэ 4 аўто з больш слабымі пашкоджаннямі расстаўленыя цягам усяго моста над МКАД», - паведамляе сведка.

Апошнія навіны