BE RU EN

Курс еўра перасягнуў 69 расейскіх рублёў

  • 11.12.2014, 18:10

Біржавы курс еўра падняўся вышэй за 69 рублёў упершыню за ўсю гісторыю таргоў на Маскоўскай біржы.

Гэта адбылося ў 17:15 менскага часу. Еўрапейская валюта перавысіла псіхалагічную адзнаку ў 69 рублёў на 30 капеек. Да 17:25 яе курс апусціўся да 68,8 рубля, піша slon.ru.

Курс даляра дасягнуў максімуму ў 55,7 рубля адначасова з еўра. Да 17:25 валюта патаннела да 55,5 рублёў.

Апошнія навіны