Алег Корбан арыштаваны на 10 дзён за плакат «Беларусь - не Расея!»
- 11.12.2014, 18:01
Лідар грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" (Латвія) Алег Корбан адпраўлены адбываць 10 дзён арышту ў турме на Акрэсціна.
Пра гэта БелаПАН паведаміла актывістка «Альтэрнатывы» Вольга Бруневіч.
Паводле яе слоў, 11 снежня Корбану патэлефанавалі з міліцыі і запрасілі ў Партызанскі РУУС Менска, каб «у чымсьці распісацца».
«Алег пайшоў, а потым змог патэлефанаваць і сказаў, што з'язджае на 10 дзён, - паведаміла Бруневіч. - У жніўні ж яго асудзілі на дзень, але тады адпусцілі, а цяпер яму сказалі, што гэтыя дні трэба адседзець».
Нагадаем, 12 жніўня Алег Корбан быў затрыманы ў раёне станцыі метро «Каменная Горка», калі ехаў сустракаць актывіста «Альтэрнатывы» Іллю Дабратвора, які вызваліўся з ЦІП пасля 14-дзённага арышту. Суд Фрунзенскага раёна Менска асудзіў Корбана на 10 дзён адміністрацыйнага арышту паводле арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), аднак адбываць пакаранне апазіцыйнага актывіста так і не накіравалі.
Сваё пераслед лідар «Альтэрнатывы» звязваў з акцыяй 26 ліпеня ў Дзяржынску, дзе ля гарвыканкаму быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг, а па горадзе расклееныя плакаты «За незалежную Беларусь!», «Беларусь - не Расея!».