BE RU EN

Мінабароны Польшчы: У Балтыйскім моры - беспрэцэдэнтная актыўнасць войскаў РФ

  • 11.12.2014, 17:34

На гэтым тыдні ўзровень актыўнасці расейскіх марскіх і паветраных узброеных сіл у Балтыйскім рэгіёне быў беспрэцэдэнтным.

Пра гэта заявіў міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк, паведамляе ВВС Украіна.

З ягоных слоў, расейская ваенная актыўнасць засяроджаная ў міжнародных водах і паветранай прасторы, і больш за ўсё ўразіла Швецыю. Томаш Семоняк падкрэсліў, што Расея не рыхтавалася да атакі, аднак тэставала абарону NАТO, што не спрыяе выбудоўвання добрых стасункаў і даверу.

У аўторак у войску Нарвегіі заявілі, што адзін з нарвежскіх вайсковых самалётаў ледзь пазбег сутыкнення з расейскім знішчальнікам, які падляцеў занадта блізка. Інцыдэнт адбыўся на поўнач ад Нарвегіі.

Раней на гэтым тыдні фінскія паветраныя войскі заявілі пра незвычайную інтэнсіўнасць расейскай актыўнасці над Балтыйскім морам і Фінскім залівам.

Апошнія навіны