BE RU EN

Greenpeace не раіць купляць на Новы год штучныя елкі

  • 11.12.2014, 15:37

Эколагі рэкамендуюць купіць на Новы год не штучную, а адмыслова вырашчаную жывую елку.

«Лепш набыць жывую елку, выгадаваную на адмысловай плантацыі. Такія дрэвы прадаюцца на ёлачных базарах, і ў прадаўцоў абавязкова павінны быць дакументы на нарыхтоўку, - сказала «Інтэрфаксу» ў чацвер прэс-сакратарка «Грынпіс» Расеі Таццяна Васільева. - Менш экалагічныя штучныя елкі: для вытворчасці пластыка выкарыстоўваюць нафтапрадукты, таму выраб і ўтылізацыя такой елкі вельмі небяспечныя для навакольнага асяроддзя».

Са слоў Васільевай, эколагі раяць ні ў якім разе не купляць жывыя елкі з рук - гэта стоадсоткавая гарантыя таго, што елка ссечаная самавольна.

«Найбольш жа экалагічна - правесці Новы год наогул без ссечанай елкі. Яе можа замяніць букет з яловых лап, падабраных на месцы базару або набытых нядорага там жа. У рэшце рэшт, навагодняя елка можа расці і ў чыгуне. Тады вам наогул не прыйдзецца кожны год купляць новае дрэва», - сказала прэс-сакратарка расейскага аддзялення «Грынпіс».

Апошнія навіны