BE RU EN

Домрачава прэтэндуе на званне найлепшай спартоўкі года

  • 11.12.2014, 14:52

Беларуская біятланістка прэтэндуе на званне спартоўкі года паводле версіі журналістаў Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы.

Традыцыйна ў канцы года АІПС праводзіць галасаванне на вызначэнне найлепшых спартоўцаў і каманд. У 2014 у ліку намінантаў - трохразовая пераможца Алімпіяды ў Сочы беларуска Дар'я Домрачава, піша by.tribuna.com.

У галасаванні возьмуць удзел спартыўныя журналісты ўсяго свету - чальцы гэтай міжнароднай асацыяцыі. Свой голас беларускія журналісты таксама могуць аддаць Дашы на сайце АІПС да 28 снежня, паведамляе сайт НАКа Беларусі.

Апошнія навіны