BE RU EN

Уся авіяцыя Узброеных сіл Беларусі аднавіла палёты

  • 11.12.2014, 11:53

Праз месяц пасля катастрофы знішчальніка ў Ляхавіцкім раёне Берасцейскай вобласці ўся авіяцыя Беларусі аднавіла палёты.

Паводле звестак БелаПАН, пасля катастрофы штурмавіка і знішчальніка ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі сёлета восенню адноўленыя палёты ўсёй вайсковай авіяцыі беларускага войска.

Нагадаем, 30 верасня ў Лідскім раёне Гарадзенскай вобласці разбіўся Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы, а 11 лістапада ў Ляхавіцкім раёне Берасцейскай вобласці - МіГ-29 61-й знішчальнай авіябазы. У абодвух выпадках пілоты засталіся жывыя. Бартавыя самапісцы вывучаюцца спецыялістамі. Расследуюцца справы паводле арт 465 КК (парушэнне правілаў палётаў і падрыхтоўкі да іх).

Пасля катастроф палёты вайсковай авіяцыі прыпыняліся.

Апошнія навіны