BE RU EN

Мамы двайнят новую дзіцячую дапамогу сумаю 700 тысяч не атрымаюць

  • 11.12.2014, 10:45

Тыя, хто адпраўляе дзіцяці на ўсё лета ў іншую краіну, таксама могуць застацца без дадатковай выплаты.

З наступнага года сем'ям, у якіх ёсць двое ці больш дзяцей, кожны месяц будуць выплачваць новую дапамогу - амаль 700 тысяч (палова бюджэту пражытачнага мінімуму). Праўда, ёсць адна цікавая ўмова: у сям'і павінна быць хаця б адно дзіця малодшае за тры гады і хоць бы адно дзіця старэйшае трох, але малодшай 18, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Калі ўсе дзеці малодшы за тры гады, то новая дапамога бацькам не прызначаная. Дапусцім, у сям'і, дзе ўжо ёсць двухгадовы сын, нараджаецца дачка. Такая сям'я не будзе атрымліваць новую дапамогу, пакуль старэйшаму дзіцяці не споўніцца тры гады. Выходзіць, што сем'і, дзе нараджаюцца двайняты, і зусім застануцца без новай даплаты.

А тым, хто любіць адпраўляць дзяцей на ўсё лета да бабуль-дзядуляў у іншую краіну (напрыклад, Расею ці Украіну), трэба мець на ўвазе, што ў гэтым выпадку дапамогі таксама можна пазбавіцца. Ва ўказе напісана: калі дзіця старэйшае трох гадоў і малодшае 18 з'язджае з краіны больш чым на два месяцы, права на дапамогу бацькі губляюць.

Дарэчы, атрымліваць новую выплату будуць не толькі тыя, у каго другое, трэцяе і гэтак далей дзіця з'явіцца пасля Новага года, але і тыя, хто ўжо цяпер трапляе пад усе патрабаванні. Галоўнае - паспець звярнуцца за дапамогай не пазней за 30 чэрвеня наступнага года.

Апошнія навіны