BE RU EN

Кангрэс ЗША ўхваліў санкцыі супраць чыноўнікаў Мадура

  • 11.12.2014, 10:16

Прэзідэнта Венесуэлы абвінавачваюць у парушэннях правоў чалавека пры разгоне пратэстаў у пачатку гэтага года

Палата прадстаўнікоў у Кангрэсе ЗША прыняла законапраект, які ўводзіць санкцыі супраць чыноўнікаў з Венесуэлы, якіх Вашынгтон уважае датычнымі да парушэнняў правоў чалавека. Раней гэты законапраект быў ухвалены ў сенаце і цяпер паступіць на подпіс да прэзідэнта Барака Абамы, паведамляе BBC.

Прэзідэнт Венесуэлы назваў гэтыя меры «абразлівымі імперскімі санкцыямі».

Апаненты Нікаласа Мадура абвінавачваюць яго ўрад у парушэннях правоў чалавека пры разгоне пратэстаў у пачатку гэтага года. Блізу 40 чалавек загінулі ў сутыкненнях дэманстрантаў і сіл бяспекі.

Апошнія навіны