BE RU EN

У Менску гарэла друкарня

  • 10.12.2014, 11:02

Ратавальнікі ліквідавалі пажар у друкарні ў Заводскім раёне Менска.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння з-за дзвярэй і вокнаў друкарні валіў дым. Эксперты ўстанавілі, што ў вытворчым цэху загарэлася гатовая прадукцыя і падвясная столь.

У момант узнікнення пажару ў друкарні знаходзіліся 4 чалавекі. Яны змаглі самастойна пакінуць цэх, таму ахвяр удалося пазбегнуць. Агонь пашкодзіў штодзённікі, календары, падвясную столь і абсталяванне.

Ратавальнікі назвалі галоўнай прычынай пажару кароткае замыканне электраправодкі столевай свяцільні.

Фота: МНС

Апошнія навіны