BE RU EN

Расейскія дэпутаты рыхтуюцца да ядзернай вайны

  • 1.12.2014, 21:59

У Дзярждуме РФ збіраюцца адпрацоўваць дзеянні ў выпадку вайны з выкарыстаннем зброі масавага паражэння.

Расейскія парламентарыі, здаецца, перагледзелі расейскага ж тэлебачання. Так ці інакш, але ў бліжэйшыя дні ў Дзярждуме РФ збіраюцца адпрацоўваць дзеянні ў выпадку вайны з выкарыстаннем зброі масавага паражэння, паведамляе "Новы рэгіён".

Заняткі будуць праводзіцца з дэпутатамі і супрацоўнікамі апарата расейскага парламента. Раніцай 3 снежня будзе адпрацаваны парадак дзеянняў пры экстранай абвестцы і праведзеныя практычныя заняткі ў зборцы і выкарыстанні сродкаў індывідуальнай абароны. У якасці такога будзе выкарыстоўвацца процігаз ПМК-3, прызначаны для абароны органаў дыхання, твару і вачэй ад уздзеяння атрутных, радыеактыўных, моцнадзеючых рэчываў, бактэрыяльных сродкаў, радыеактыўнага пылу і светлавога выпраменьвання ядзернага выбуху. Таксама ў гэтым процігазе можна піць у заражанай атмасферы.

Другі этап вучэнняў пройдзе ўначы 4 снежня. Народным выбраннікам і абслуговаму іх персаналу мае быць практычны занятак па тэме "арганізацыя і парадак схавання органаў дзяржаўнай улады ў Маскоўскім метрапалітэне".

Апошнія навіны