Блок Пятра Парашэнкі вызначыў спіс кандыдатаў у Кабмін Украіны
- 1.12.2014, 19:26
3 з 7 міністраў з'яўляюцца замежнікамі.
Блок Пятра Парашэнкі вызначыў спіс сваіх кандыдатаў на міністэрскія пасады. Толькі што кандыдатаў прапанавалі на пасяджэнні фракцыі, паведамляе Hromadske.TV са спасылкай на крыніцу ў БПП.
У спісе трое кандыдатаў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Украіны.
Міністэрства паліва і энергетыкі - Уладзімір Дзямчышын;
міністэрства аховы здароўя Аляксандр Квіташвілі (былы міністр аховы здароўя, працы і сацыяльных спраў Грузіі);
мінэканомікі - Айварас Абрамовічус (ураджэнец Вільнюса, партнёр шведскай інвестыцыйнай кампаніі East Capital);
мінфін - Наталля Ярэська (амерыканка з украінскімі каранямі, сузаснавальнік кампаніі Horizon Capital);
мінадукацыі - Сяргей Квіт;
першы віцэ-прэм'ер - Генадзь Зубко;
міністэрства сацпалітыкі - Павел Разенка.
Фота: thekievtimes.ua