BE RU EN

Фотафакт: Спартанскія ўмовы ў дзіцячай лякарні Барысава

  • 1.12.2014, 17:20

Маладыя мамы скардзяцца на ўмовы ў палатах дзіцячай інфекцыйнай лякарні Барысава.

Фатаграфіі ў інтэрнэце апублікавалі дзве маладыя мамы з Барысава Юлія Апановіч і Ірына Сарокіна. Жанчыны агулам не скардзяцца на працу медыцынскага персаналу, але вельмі незадаволеныя ўмовамі ў палатах, піша barysau.by.

У абмеркаваннях адна з жанчын напісала:

«Ляжала там тыдзень таму з двума дзецьмі. Адной амаль тры гады, а другой паўгода. Медперсанал нармальны, але вось палаты жах. Вокны не ўцепленыя, свістала з усіх бакоў. Спалі пад дзвюма коўдрамі і ў вопратцы. Хапіла мяне на тры дні.

Проста крыўдна...ужо ўсюды стаяць шклопакеты...тым больш там жа ляжаць маленькія дзеці, якія лечаць ангіну, соплі. А ў такой палаце яшчэ больш захварэеш...І тым больш у загадчыцы аддзяленнем вокны чамусьці добра залепленыя».

Апошнія навіны