BE RU EN

Нямцоў распавёў, калі даляр у Расеі будзе каштаваць 90 рублёў

  • 1.12.2014, 17:00

Расейскі апазіцыйны палітык мяркуе, што ў выпадку падзення коштаў на нафту да $40, курс даляра ў Расеі праб'е адзнаку 90 рублёў.

Пра гэта Барыс Нямцоў напісаў у «Фэйсбуку».

«Блумберг дапускае падзенне кошту на нафту да 40$. Тады згодна з маёй формулай даляр будзе каштаваць 3620/40 = 90,5 рублёў. Кошт на нафту вызначаецца сабекоштам здабычы сланцавай нафты ў Амерыцы. Сабекошт няўхільна зніжаецца, паколькі амерыканцы ўкараняюць усе больш эканамічныя і дасканалыя тэхналогіі. Калі яшчэ год таму казалі пра сабекошт у 80-90 даляраў за барэль, то цяпер Блумбэрг піша пра 40. Гэты кошт катастрафічны не толькі для Расеі, але і для ўсіх краін АПЕК, уключаючы саўдзітаў. Абрынанне кошту, мабыць, працягнецца, але доўга на нізкай адзнацы нафта не пратрымаецца», - прагназуе палітык.

Нагадаем, у панядзелак, 1 снежня, упершыню ў гісторыі курс даляра ўзляцеў да 53 расейскіх рублёў.

Апошнія навіны