BE RU EN

У Магілёўскай вобласці налічылі 80 тысяч «дармаедаў»

  • 1.12.2014, 15:43

Такая лічба была агучаная на пашыранай нарадзе ў Магілёўскім аблвыканкаме.

80 тысяч чалавек - такі поўны спіс «дармаедаў» у Магілёўскай вобласці, паведамляе тэлерадыёкампанія «Магілёў».

Але, як адзначаюць у аблвыканкаме, падчас больш падрабязнага вывучэння звестак гэтая лічба можа скараціцца. Разам з тым, у кіраўніцтве Магілёўскага аблвыканкама чакаюць прапаноў ад раённых уладаў што да ўключэння непрацуючых грамадзян у працоўную дзейнасць. Гэтыя прапановы трэба будзе разгледзець на наступным тыдні.

Нагадаем, МУС Беларусі прапанавала ў дачыненні «дармаедаў» ўвесці асаблівы від пакарання. За адмову працаваць іх хочуць штрафаваць ці нават арыштоўваць.

Апошнія навіны